RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мемарыяльную дошку памяці воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда Краўцова адкрылі на будынку Касцюшкавіцкага КПК

Мемарыяльную дошку памяці воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда Краўцова адкрылі на будынку Касцюшкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу Крычаўскага раёна.

У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Седукоў, кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна, лідар РГА «Белая Русь» Ірына Пруднікава, старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Іван Ларывонаў, прадстаўнікі грамадскасці, школьнікі, мясцовыя жыхары.

1 лютага 1983 года, выконваючы баявое заданне, праявіўшы стойкасць і мужнасць, Леанід загінуў. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Яго подзвіг не забыты. Памяць аб ім не адыдзе ў нябыт.

«Мы шануем памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія ў мірны час ўзялі на сябе рызыку абараняць Радзіму за яе межамі, адпраўляючыся змагацца з тэрарыстамі ўдалечыні ад дома. Яны заслугоўваюць таго, каб пра іх не забывалі. Вечная ім памяць і пашана», – паабяцалі прадстаўнікі маладога пакалення.

k-j.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая