RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Меркаванне: Пасланне Прэзідэнта стане адкрытай размовай не толькі для беларусаў, але і ўсяго свету

Пасланне Прэзідэнта стане шчырай размовай не толькі для беларусаў, але і ўсяго свету. Такім меркаваннем падзялілася член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Святлана Шутава.

«Пасланне Прэзідэнта народу і парламенту, без перабольшання, - знакавая падзея. За яго парадкам дня ўважліва сочаць і ў Беларусі, і за мяжой. Прэзідэнт заўсёды сумленны, адкрыты і заве рэчы сваімі імёнамі. Гэта заўсёды глыбокая і па зместу, і па эмоцыях размова», - адзначыла яна.

Паводле слоў Святланы Шутавай, Пасланне Прэзідэнта ў мінулым годзе - яркі таму прыклад. «Усе памятаюць леташняе Пасланне. Кіраўнік дзяржавы тады задаў тры пытанні беларусам, якія прадаўжаюць быць актуальнымі і сёння. Тады ён спытаў у беларусаў, ці гатовы яны плаціць за абарону, адстойваць суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны, быць больш ініцыятыўнымі. Упэўнена, што кожны з нас ведае на іх адказы», - падзялілася дэпутат.

Яна падкрэсліла, што Аляксандр Лукашэнка заўсёды бярэ на сябе адказнасць і прымае важныя рашэнні ў лёсавызначальныя для краіны перыяды. «І на гэты раз беларусы пачуюць адказы на ўсе пытанні, якія сёння надзённыя. Для адных - гэта міжнародная палітыка, для іншых - унутраны парадак дня, практычныя ініцыятывы ў рэгіёнах, - адзначыла яна. - Думаю, што гэта будзе Пасланне для ўсяго свету. Не сумняваюся, што яно, як халодны душ, узбадзёрыць, працверазіць і прымусіць уключыць мазгі заходніх палітыкаў і тых, хто спараджае інфармацыйныя ўкідванні і стварае правакацыі ў адрас нашай краіны».

Святлана Шутава выказала ўпэўненасць, што тэзісы Паслання будуць яшчэ доўга абмяркоўвацца ў палітычных колах, на прадпрыемствах, у арганізацыях, студэнцкіх аўдыторыях і дома. «Гэта будзе яркае, магутнае і актуальнае Пасланне», - падсумавала яна.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая