Народ сказаў

Абсталяванне Узброеных Сіл і развіццё ваенна-прамысловага комплексу, аплата навуковай дзейнасці па выніках, развіццё сумесных праектаў з Расіяй, стойкасць Ірана на міжнароднай арэне - гэтыя і іншыя пытанні днямі былі ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта. Карэспандэнт «НГ» даведалася меркаванні жыхароў Магілёўскай вобласці наконт гэтага.

Артур Селязнёў, старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі ГА «Саюз дэсантнікаў Магілёўскай вобласці»: 

- На нарадзе ў Прэзідэнта ў цэнтры ўвагі былі пытанні аснашчэння Узброеных Сіл і развіцця ваенна-прамысловага комплексу. Наш Галоўнакамандуючы ў чарговы раз падкрэсліў, што, хочам мы ці не, нам давядзецца ўмацоўваць сваю абараназдольнасць, мець свае боепрыпасы, што ў сучасных умовах самадастатковай можа лічыцца толькі тая дзяржава, якая здольна забяспечыць сваю бяспеку ў ваеннай сферы. Акцэнты расстаўленыя вельмі дакладна, гэта дастойны адказ на знешнія выклікі, менавіта пры такіх падыходах з намі будуць лічыцца. Беларусь не хоча вайны і нікому не пагражае, але захаваць мір, цэласнасць і незалежнасць краіны для будучых пакаленняў мы абавязаны.

Вольга Курэпіна, начальнік жыллёва-камунальнага аддзела прадпрыемства:

- Нядаўна пры абмеркаванні праекта ўказа «Аб удасканаленні навуковай дзейнасці» Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што аплата працы вучоных павінна залежаць перш за ўсё ад выніку. Прэзідэнт лічыць, што проста ўзняць статус вучонага, павысіўшы ўдвая яго зарплату, наўрад ці будзе эфектыўным, затое, калі будзе вынік, ён гатовы асабіста садзейнічаць таму, каб аплата была максімальная. Вядома, справядліва, калі праца прадстаўніка любой прафесіі ацэньваецца не па працэсе ці затрачаным часе, а менавіта па выніку. А ў вучоных у нашай краіне ёсць усе магчымасці цесна супрацоўнічаць з рэальным сектарам эканомікі, займацца не абстрактнымі, а толькі запатрабаванымі распрацоўкамі, якія можна будзе хутка ўкараніць у вытворчасць, атрымаць істотную эканомію або прыбытак.

Анжаліка Уквусіке, спецыяліст па зваротах грамадзян прадпрыемства:

 - Падчас нядаўняй тэлефоннай размовы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі ў тым ліку актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін, гаварылі і аб далейшай рэалізацыі сумесных праектаў. Вельмі важна, што сяброўства, праверанае гадамі, паміж нашымі краінамі, паміж брацкімі народамі ўвесь час умацоўваецца. А сумесныя праекты ў розных сферах дзейнасці сёння, калі ва ўсім свеце так неспакойна, важны асабліва. Разам нашы краіны вырашаюць пытанні бяспекі, умацоўваюць культурныя сувязі, расце колькасць гарадоў-пабрацімаў. Цяжка пераацаніць значэнне гэтага сяброўства.

Генадзь Жучкоў, пенсіянер:

- Прэзідэнт падкрэсліў, што стойкасць Ірана на міжнароднай арэне выклікае павагу: ва ўмовах ваеннай эскалацыі, жорсткага супрацьстаяння тым, хто выкарыстоўвае двайныя стандарты, краіна працягвае рухацца сваім шляхам, дэманструе вернасць традыцыйным духоўным каштоўнасцям, а захаванне канстытуцыйнага парадку ў няпросты час сведчыць аб адказнасці кіраўніцтва і здольнасці жыхароў адстойваць свой выбар. Сапраўды, вельмі важна, калі дзяржава, яе ўрад вядуць паслядоўную палітыку, калі ўсе выказванні і дзеянні кіраўніцтва прадказальныя, калі народ ва ўсім падтрымлівае свайго лідара.

 СБ