Драйверам для развіцця рэгіёнаў Беларусі павінна стаць ініцыятыва «Адзін раён - адзін праект». Напрыклад, у Магілёўскай вобласці такіх праектаў ужо больш за два дзясяткі, што дазволіць стварыць звыш 1200 працоўных месцаў. Нехта робіць стаўку на прамысловасць, а нехта на сельскую гаспадарку.

Свой выбар зрабілі і ў Горках. Тут нарасціць выпуск ветэрынарных прэпаратаў. Гэта сфера для раёна вельмі блізкая, улічваючы наяўнасць Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. Для тысяч студэнтаў Горкі - гэта месца для вучобы. А для каго месца для жыцьця? Антон Малюта пазнаёміўся з мясцовымі жыхарамі і гасцямі раёна (гл. відэа).

tvr.by