Месячнік па добраўпарадкаванні і падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду абвешчаны ў Магілёве. Ён працягнецца да 9 лістапада, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Падчас месячніка ў абласным цэнтры правядуць уборку, добраўпарадкаванне двароў, плошчаў, сквераў, вуліц, паркаў, зон адпачынку і іншых аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы. Навядуць парадак і на тэрыторыях арганізацый незалежна ад формы ўласнасці, будаўнічых пляцоўках, у прамысловых зонах, гаражна-будаўнічых кааператывах, ачысцяць падвалы жылых дамоў. Рамонту будзе падлягаць вулічна-дарожная сетка, уезды ў двары, унутрыквартальныя праезды і іншыя тэрыторыі. Запланавана ліквідацыя несанкцыянаваных звалак, аднаўленне парушанага добраўпарадкавання ў месцах правядзення раскопак, уцягванне ў гаспадарчы абарот пустых і падлягаючых рамонту (зносу) аварыйных будынкаў і збудаванняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2024 - 15:11
Хрэсны ход у гонар Баркалабаўскай іконы Божай Маці адбудзецца 23 ліпеня
15.07.2024 - 09:20
12.07.2024 - 19:22
12.07.2024 - 15:18