RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міхаіл Русы павіншаваў выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу з навагоднімі святамі

У пераднавагоднія дні для дзяцей цуды працягваюцца. Так, у дзіцячым доме сямейнага тыпу ў аграгарадку Вейна Магілёўскага раёна сёння з самай раніцы панавала радаснае ажыўленне. Восем дзяцей чакалі прыезду гасцей – удзельнікаў дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці».

У госці да дзяцей прыехаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы, старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда, намеснік генеральнага дырэктара КУП «Магілёўаблдарбуд» Аляксандр Крукоўскі.

Госці прыехалі не з пустымі рукамі, а з бытавой тэхнікай, цацкамі і салодкімі падарункамі.

Міхаіл Русы шчыра павіншаваў усім выхаванцам Таццяны і Юрыя Краўчанка з надыходзячым Новым годам, пажадаўшы ім здароўя, поспехаў і дабрабыту.

– У Беларусі вельмі шмат унікальных традыцый, якія сталі нацыянальнымі. Адна з іх – акцыя «Нашы дзеці», – адзначыў Міхаіл Іванавіч. – Дзеці – гэта аснова асноў. Гэта капітал, які закладваецца зараз, – гэта наша будучыня і сучаснасць.

 mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая