RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міліцыя забяспечыць ахову парадку ў месцах правядзення выпускных

Міліцыя забяспечыць ахову парадку ў месцах правядзення выпускных. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў.

У найбліжэйшыя дні для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі празвіняць апошнія званкі. Атэстаты выпускнікі атрымаюць 14 чэрвеня, тады ж адбудуцца і выпускныя вечарыны.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў будуць забяспечваць ахову грамадскага парадку ва ўсіх месцах правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, а таксама дарожную бяспеку паблізу ад навучальных устаноў. Пад асаблівы кантроль возьмуць і месцы масавага знаходжання грамадзян: паркі, скверы, набярэжныя. Галоўная задача - папярэдзіць учыненне правапарушэнняў і здарэнні, у тым ліку звязаныя з распіццём алкаголю.

У МУС адзначылі, што бацькі таксама павінны пракантраляваць, дзе і як пасля ўрачыстых мерапрыемстваў будуць бавіць час іх дзеці.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая