RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мільён тон збожжа намалацілі аграрыі Магілёўскай вобласці

Магілёўская вобласць пераадолела па намалотах мяжу ў 1 млн т, паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

«На сённяшні дзень у засекі Магілёўскай вобласці легла крыху больш за 1 млн т збожжа без уліку кукурузы на зерне. Паводле папярэдніх разлікаў, чаканы валавы збор у бункернай вазе збожжавых і зернебабовых культур з кукурузай складзе каля 1,3 млн т, што на 325 тыс. т больш за ўзровень 2021 года. Найбольшы ўклад у агульны намалот ўнеслі сельскагаспадарчыя арганізацыі Шклоўскага, Кіраўскага, Магілёўскага, Быхаўскага і Горацкага раёнаў», – адзначыў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Анатоль Ланкуць.

На сённяшні дзень у рэгіёне ўбрана амаль 98% плошчаў.

Напрыклад, у Кіраўскім раёне валавы збор збожжа павялічаны да мінулага года на 14,9 тыс. т (29%), Быхаўскім – на 10,8 тыс. т (25%), Шклоўскім – 21,7 тыс. т (22%), Магілёўскім – 14,4 тыс. т (14%). Найбольшай ураджайнасці збожжавых і зернебабовых культур дасягнулі ў КФХ «Дзіяна» (70 ц/га), СП «Газавік-Сіпакова» (67,9 ц/га), ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» (58,7 ц/га), СВК «Гігант» (57,2 ц/га), УКСП «Саўгас “Дабраволец”» (51,4 ц/га).

Па словах Анатоля Ланкуця, вынікамі ўборачнай кампаніі 2022 года пацвярджаецца правядзенне карэкціроўкі структуры пасяўных плошчаў у бок павелічэння азімых культур да 70% у структуры збожжавай групы як найбольш ураджайных. Так, сярэдняя ўраджайнасць азімых складае ў рэгіёне 34,1 ц/га, яравых – 28 ц/га, найбольшую ўраджайнасць паказала азімая пшаніца – 37,6 ц/га, азімы ячмень – 36 ц/га.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая