Мінадукацыі ўстанавіла пералік прадметаў школьных выпускных экзаменаў у 2017/2018 навучальным годзе. Пералік змяшчаецца ў пастанове Міністэрства адукацыі ад 7 ліпеня 2017 года №74.
У адпаведнасці з дакументам, выпускнікі 9-х класаў будуць здаваць пісьмовыя іспыты па беларускай, рускай мовах і матэматыцы. Навучэнцы, якія засвоілі праграму сярэдняй адукацыі, у пісьмовай форме будуць экзаменавацца па матэматыцы, а таксама па беларускай або рускай мове (на выбар). Вусна адзінаццацікласнікі будуць здаваць замежную мову і гісторыю Беларусі.
Пры гэтым вучні, якія вучыліся на мове нацыянальнай меншасці (польскай або літоўскай), дадаткова будуць здаваць пісьмовыя экзамены па гэтай мове.
Навучэнцы з парушэннем слыху і цяжкімі парушэннямі маўлення, якія засвоілі праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, пройдуць абавязковыя іспыты па матэматыцы і беларускай або рускай мове (у залежнасці ад мовы навучання і выхавання) у пісьмовай форме. Вусна яны будуць здаваць гісторыю Беларусі.
Навучэнцы з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, зроку, псiхiчнага развiцця (цяжкасцямi ў навучаннi) будуць пісьмова трымаць экзамены па матэматыцы і беларускай або рускай мове (на выбар). Вусна адказаць давядзецца на экзаменацыйныя білеты па замежнай мове і гісторыі Беларусі.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2017 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:40
У Магілёве прыступілі да добраўпарадкавання дзіцячых пляцовак
25.04.2024 - 16:05
Выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам да Дня Перамогі праходзяць ва ўрачыстай атмасферы
25.04.2024 - 12:17
У Магілёўскай вобласці сёлета пабудуюць 15 новых станцый абезжалезвання