Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва зацвердзіла абноўленую інструкцыю аб выкарыстанні сямейнага капіталу для паляпшэння жыллёвых умоў. Адпаведная пастанова ведамства афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
З 1 студзеня бягучага года сродкі сямейнага капіталу можна выкарыстоўваць датэрмінова на паляпшэнне жыллёвых умоў. З улікам гэтага Мінбудархітэктуры абнавіла інструкцыю, як выдаткаваць сямейны капітал на жыллё.
У інструкцыі прапісана, што сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны датэрмінова цалкам або па частках для вырашэння жыллёвых пытанняў некалькімі спосабамі. Гэта будаўніцтва або рэканструкцыя жылля ў складзе арганізацыі забудоўшчыкаў або на падставе дагавора стварэння аб’екта долевага будаўніцтва, а таксама будаўніцтва аднакватэрнага дома, кватэры гаспадарчым або падрадным спосабам. Магчымыя таксама купля жылля, у тым ліку пабудаванага па дзяржзаказе, пагашэнне запазычанасці па крэдыце, выдадзеным на будаўніцтва, рэканструкцыю ці куплю жылля, і выплата працэнтаў па ім.
Пасля 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці сродкі сямейнага капіталу могуць быць накіраваны на тыя ж мэты, што і пры датэрміновым выкарыстанні. Плюс да гэтага грошы можна патраціць на капрамонт жылля, пагашэнне запазычанасці па крэдыце на капрамонт і выплату працэнтаў за карыстанне ім, пагашэнне пазыкі, прадастаўленай арганізацыяй на будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля.
Для датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу грамадзянін звяртаецца ў падраздзяленне Беларусбанка з заявай аб датэрміновым распараджэнні сродкамі, а таксама пэўнымі дакументамі (напрыклад, копіяй дагавора стварэння аб’екта долевага будаўніцтва, даведкай аб кошце будаўніцтва жылля і гэтак далей).
Беларусбанк на падставе заяў пералічвае сродкі сямейнага капіталу на рахункі юрыдычных або фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў. Пры гэтым банк не кантралюе нямэтавае выкарыстанне грамадзянамі сродкаў сямейнага капіталу і не нясе адказнасць за гэта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:40
У Магілёве прыступілі да добраўпарадкавання дзіцячых пляцовак
25.04.2024 - 16:05
Выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам да Дня Перамогі праходзяць ва ўрачыстай атмасферы
25.04.2024 - 12:17
У Магілёўскай вобласці сёлета пабудуюць 15 новых станцый абезжалезвання