Напярэдадні Новага года гандаль Магілёўшчыны імкнецца забяспечыць усім неабходным спажыўцоў, перш за ўсё харчовымі таварамі для святочнага стала. Цяпер ёсць магчымасць зрабіць яго яшчэ больш разнастайным. У Магілёве пачаў працаваць міні-маркет натуральных прадуктаў «Свая ежа». Ён знаходзіцца ў адным з гандлёвых цэнтраў у Задняпроўі і працуе тры дні ў канцы кожнага тыдня. Міні-маркет імкнецца задаволіць попыт людзей на натуральную ежу - ад сала да прысмакаў.

ТРК «Магiлёў»