RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мінімальны заробак у Беларусі з 1 студзеня 2022 года вырасце да Br457

З 1 студзеня 2022 года памер месячнай мінімальнай заработнай платы складзе Br457. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 14 снежня 2021 года № 721, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На бягучы год месячная мінімальная заработная плата ў Беларусі была ўстаноўлена ў памеры Br400 (зацверджана пастановай урада ад 21 снежня 2020 года № 740). З улікам індэксацыі памер МЗП вырас да Br418,14.

Новы нарматыў мінімальнага ўзроўню аплаты працы быў раней ухвалены на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, паколькі з 15 лістапада змяніўся парадак устанаўлення гэтага нарматыву. Перш ён зацвярджаўся ўрадам у прывязцы да мінімальнага спажывецкага бюджэту. Зараз памер месячнай МЗП павінен складаць не менш за 30% ад прагнознага значэння намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы па рэспубліцы, вызначанага ў прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая