RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мінінфарм абвясціў конкурс на самае лепшае асвятленне Года народнага адзінства

Міністэрства інфармацыі аб’яўляе конкурс на самае лепшае асвятленне тэматыкі Года народнага адзінства. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца сродкі масавай інфармацыі, зарэгістраваныя ў Беларусі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі СМІ па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі тэлевізійнага, радыёвяшчальнага, друкаванага сродку масавай інфармацыі, сеткавага выдання, інфармацыйнага агенцтва, у адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.

Матэрыялы, прадугледжаныя інструкцыяй аб парадку правядзення ў 2021 годзе рэспубліканскага творчага конкурсу «Год народнага адзінства», з 1 па 12 снежня 2021 года прадастаўляюцца ў Міністэрства інфармацыі з пазнакай «На конкурс «Год народнага адзінства»на адрас: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб.425.

Асноўныя мэты творчага конкурсу «Год народнага адзінства» – правядзенне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, накіраванай на забеспячэнне дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, фарміраванне і ўмацаванне ў насельніцтва грамадзянска-патрыятычных, духоўна-маральных якасцей, беларускай ідэнтычнасці, пачуцця адзінства ў памнажэнні гістарычнай і духоўнай спадчыны, які выявіўся ў подзвігах і дасягненнях беларускага народа, далучэнне маладога пакалення да гісторыка-культурных каштоўнасцей, набытых сумеснымі намаганнямі беларускага народа за гады незалежнасці краіны, Згуртаванне беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.

З усімі падрабязнасцямі можна азнаёміцца на сайце ведамства.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая