Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала інфармацыйны праект па прафілактыцы COVID-19
02.11.2021 - 09:16
Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала інфармацыйны праект «Спасибо-пожалуйста! Дзякуй-калі ласка!» па прафілактыцы COVID-19, паведамілі ў ведамстве.
Пакет інфармацыйных таблічак на рускай і беларускай мовах закліканы рэкамендаваць грамадскасці захаванне мер бяспекі і неабходнасць вакцынавання ад COVID-19.
«Канцэпцыя – персаніфікаваны зварот да кожнага, просьба быць свядомым і падзяка за адказныя паводзіны», – адзначылі ў ведамстве.
Пакет падрыхтаваны для гандлёвых сетак, грамадскага харчавання, грамадскага транспарту, устаноў адукацыі, для прадпрыемстваў і арганізацый.

Переводчик