RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міністэрства аховы здароўя ўдакладніла парадак правядзення медыка-сацыяльнай экспертызы

Пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 14 верасня 2023 года № 136 унесены змяненні ў пастанову ведамства ад 9 чэрвеня 2021 года № 77 «Аб пытаннях правядзення медыка-сацыяльнай экспертызы», паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Змяненні закранаюць Інструкцыю аб парадку накіравання пацыентаў на медыка-сацыяльную экспертызу (МСЭ). Прадугледжана, што пацыент накіроўваецца на медыка-сацыяльную экспертызу ўрачэбна-кансультацыйнай камісіяй (МКК) арганізацыі аховы здароўя, якая аказвае пацыенту меддапамогу або іншай арганізацыі, якая разам з асноўнай таксама ажыццяўляе медыцынскую дзейнасць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Што датычыцца тэрмінаў прадастаўлення МК накіравання на МСЭ пры перааглядзе, то для інвалідаў (пацыентаў) - гэта не пазней як 14 каляндарных дзён пасля заканчэння тэрміну дзеяння заключэння МРЭК, для дзяцей-інвалідаў па дасягненню імі паўналецця - у тэрмін не раней за дзень дасягнення 18 гадоў.

Дакументам таксама скарэкціравана Інструкцыя аб парадку агляду (пераагляду) пацыентаў (інвалідаў) пры правядзенні медыка-сацыяльнай экспертызы. Унесены змяненні ў пералік тэрмінаў і азначэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў дакуменце, пералік медыцынскіх і іншых дакументаў, якія афармляе МРЭК пры правядзенні агляду.

Пастановай вызначаны выпадкі, калі накіраванне на МСЭ вяртаецца ў арганізацыю аховы здароўя. Гэта адбываецца пры нез'яўленні пацыента на агляд на працягу 30 каляндарных дзён ад даты паступлення ў МРЭК дакументаў, а таксама адмове пацыента ад медагляду ўрачамі-спецыялістамі МРЭК. Гэта магчыма і пры дыягнаставанні новага захворвання (траўмы), абвастрэнні (дэкампенсацыі) наяўнага хранічнага захворвання, якое патрабуе лячэння, медыцынскай рэабілітацыі і не дазваляе ацаніць ступень устойлівага абмежавання катэгорый жыццядзейнасці і клініка-працоўны прагноз.

Акрамя таго, Інструкцыя дапоўнена формамі часопісаў пратаколаў пасяджэнняў МРЭК, уліку руху медыцынскіх карт пацыентаў МРЭК, уліку выдачы пасведчанняў інвалідаў, уліку кансультатыўных заключэнняў кабінета медыка-прафесійнай рэабілітацыі, а таксама формай заключэння кабінета медыка-прафесійнай рэабілітацыі.

Пастанова набыла моц 15 лістапада 2023 года.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая