Выязны прыём грамадзян 14 чэрвеня правядзе міністр юстыцыі Яўген Іосіфавіч Каваленка. Міністр будзе прымаць жыхароў рэгіёна з 9.00 да 10.30 па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства юстыцыі, у Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце (г. Магілёў, вул. Першамайская 28А). Пра гэта паведамляе прэс - служба Міністэрства юстыцыі.
 
Папярэдне запісацца на прыём можна праз галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама па тэлефоне 8 (0222) 32-39-43.
 
Рэд.