RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міністр юстыцыі сустрэўся з працоўнымі калектывамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка падчас рабочай паездкі ў Магілёў 14 чэрвеня сустрэўся з працоўнымі калектывамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама. Напярэдадні ў гэты ж дзень ён правёў адзіны дзень інфармавання з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі факультэта эканомікі і права МДУ ім. А.А.Куляшова, ажыццявіў прыём грамадзян і азнаёміўся з умовамі размяшчэння і работы службы «адно акно» Магілёўскага гарвыканкама.

«З кожным, безумоўна, ёсць што абмеркаваць, - адзначыў Яўген Каваленка. – Калі мы гаворым пра студэнтаў, выкладчыкаў, прадстаўнікоў вузаўскага асяроддзя, тут важна акцэнтаваць увагу на тых трэндах, тэндэнцыях у развіцці заканадаўства, якія маюць месца і якія знаходзяць адлюстраванне ў адукацыйным працэсе, у навучальных праграмах і адначасова зверыць гадзіннікі ў частцы наступнай запатрабаванасці кадраў, якія рыхтуюцца, спецыялістаў. Абмеркаваць актуальныя тэндэнцыі, якія маюць месца ў грамадстве, у тым ліку, напярэдадні вялікага свята Дня Незалежнасці, напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прагаварыць пытанні, звязаныя з захаваннем гістарычнай памяці, з увекавечаннем подзвігу беларускага народа, яго вялізнага ўкладу ў перамогу над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне.

Калі казаць пра прафесійныя сустрэчы, мерапрыемствы, то вядома ж важным з'яўляецца пастаяннае ўзаемадзеянне па лініі органаў юстыцыі і рэспубліканскіх і мясцовых органаў - гэта і прымусовае выкананне, і адвакаты, і натарыусы, дзейнасць органаў ЗАГС. Гэта значыць шырокі спектр пытанняў, з якімі мы працуем і якім трэба ўвесь час надаваць увагу».

У працэсе сустрэчы міністру юстыцыі далажылі актуальную інфармацыю аб рабоце галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама, рабоце тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання рэгіёну, абласных натарыяльнай палаты і калегіі адвакатаў. Далей Яўген Каваленка расказаў аб актуальных напрамках службовай дзейнасці Міністэрства юстыцыі. А пасля азнаёміўся з умовамі размяшчэння і работы органаў прымусовага выканання, адной з натарыяльных кантор, аддзела загса Маггарвыканкама, юрыдычных кансультацый абласнога цэнтра.

У завяршэнне сустрэчы падведзены вынікі і перад структурнымі падраздзяленнямі пастаўлены адпаведныя задачы па далейшаму развіццю сферы.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая