Міністэрства прамысловасці пачало фінальную стадыю рэалізацыі пілотных праектаў па забеспячэнні электратранспартам рэгіёнаў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Пілотныя праекты рэалізуюцца ў Жодзіне і Шклоўскім раёне з удзелам двух айчынных вытворцаў пасажырскага электратранспарту: МАЗ і BKM HOLDING (раней «Белкамунмаш»).

У прэс-службе дадалі, што 27-28 сакавіка адбудуцца ўрачыстыя цырымоніі перадачы электратранспарту з удзелам высокіх гасцей.

БЕЛТА