Конкурсная праграма «Міс Купалінка» пройдзе 6 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Творчае спаборніцтва адбудзецца на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.
Прадэманстраваць свае здольнасці і талент запрашаюць усіх жадаючых дзяўчат ад 18 да 35 гадоў. Для гэтага неабходна да 20 чэрвеня на электронны адрас mogomc@tut.by накіраваць заяўку на ўдзел у конкурсе з указаннем адрасу інтэрнэт-старонкі, дзе можна праглядзець відэа творчай прэзентацыі, або спасылкі з магчымасцю яго захавання для наступнага прагляду (працягласць не больш за 3 хвіліны).
«Прадстаўленне ўдзельніц можа ўключаць у сябе фрагменты абрадаў, праграму з элементамі народных, бытавых танцаў, песеннай, вуснай творчасці, з адлюстраваннем рытуальных атрыбутаў, адметных асаблівасцей купальскага свята, – удакладнілі суразмоўцы. – Акрамя таго, у прэзентацыі павінен быць фрагмент дэфіле ў касцюме. У ёй таксама можна адлюстроўваць творчыя здольнасці ў любым жанры мастацтваў».
Пераможцы адборачнага этапу трапяць у другі тур спаборніцтва, які пройдзе 6 ліпеня на адной са сцэнічных пляцовак свята «Александрыя збірае сяброў». Па выніках выступленняў журы выбера «Міс Купалінку», а таксама ўладальніц другога і трэцяга месцаў. Пераможцаў творчага спаборніцтва ўзнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Арганізатарам конкурсу выступае Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт. Адказны выканаўца – Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў