Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, 11 кастрычніка наведае Краснапольскі раён
07.10.2020 - 10:15
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, разам з кіраўніком Магілёўскай епархіі Сафроніем, архіепіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім, 11 кастрычніка наведае Краснапольскі раён.
У царкве свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага вёскі Выдранка ў 9.30 адбудзецца сустрэча і Боская літургія ў гонар 115-годдзя з дня заснавання храма.
Гэта сапраўды гістарычная падзея: упершыню кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы наведае Краснапольшчыну.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у святочным набажэнстве.
Переводчик