ХХVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2024» адкрывае прыём заявак на ўдзел у конкурсах: анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці, дзіцячага выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

Як распавялі арганізатары, «Анімаёўка-2024» пройдзе ў Магілёве і Магілёўскай вобласці з 25 па 27 верасня.

Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

З умовамі ўдзелу можна азнаёміцца на сайце Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» www.mogilevkino.by у раздзеле «Анімаёўка».

Рэд.