Міжнародны фестываль-конкурс мастацтваў «Залатая мара» пройдзе ў Магілёве 13–15 снежня. Пра гэта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы, які выступае арганізатарам мерапрыемства.
У фестывалі прымуць удзел выканаўцы і творчыя калектывы Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа. Для іх вызначаны наступныя ўзроставыя катэгорыі: ад 7 да 9 гадоў; ад 10 да 13 гадоў; ад 14 да 18 гадоў; ад 19 да 31 гадоў; ад 32 і больш. Канкурсанты праявяць сябе ў трох жанрах: «Вакальнае мастацтва» (эстрадны, народны, акадэмічны вакал), «Харэаграфічнае мастацтва» (народна-сцэнічны, народна-стылізаваны, эстрадны танец, сучасная харэаграфія), «Музычна-інструментальнае мастацтва» (класічная, народная, эстрадная музыка).
Ацэньваць выступленні будзе прафесійнае журы, якое вызначыць уладальнікаў гран-пры і лаўрэатаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»