У Магілёве стартавалі адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Турнір спартыўнай славы», паведамілі ў прэс-службе НАК.
Удзел у спаборніцтвах прымаюць 130 атлетаў з Беларусі і Расіі. У склад жаночай расійскай каманды ўвайшлі алімпійскія чэмпіёнкі Токіа Уладзіслава Уразава і Вікторыя Лістунова, канкурэнцыю тытулаваным гасцям паспрабуюць скласці лідары нашай зборнай Анастасія Сманцэр, Адэліна Рылко, Дар’я Жукоўская і Лізавета Пулукчу. У мужчынскім турніры выступяць прызёр чэмпіянату Еўропы і пераможца Кубка Расіі магіляўчанін Ягор Шарамкоў, а таксама чэмпіён Універсіяды і пераможца этапаў Кубка свету Кірыл Пракоп’еў з Расіі.
1 лістапада сваё майстэрства ў мнагабор’і пакажуць мужчыны, таксама сёння пройдзе парад адкрыцця спаборніцтваў. Жаночае мнагабор’е пройдзе ў сераду, а на 3 лістапада запланаваныя фіналы на асобных снарадах. Прамыя трансляцыі з магілёўскага Палаца гімнастыкі правядзе тэлеканал «Беларусь 5».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06