RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міжрэгіянальны інклюзіўны фестываль «У крузе сяброў» прайшоў у Асіповічах

Напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў у Асіповічах адбыўся міжрэгіянальны інклюзіўны фестываль «У крузе сяброў». У мерапрыемстве прыняло ўдзел шэсць каманд, якія прадстаўлялі аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бабруйска і Бабруйскага раёна, Кіраўска, Клічава, Асіповіч і Барысаўскага раёна (Мінская вобласць).

Фестываль праходзіў у тры этапы. На першым удзельнікі змаглі праявіць сябе ў рамесніцкіх майстар-класах: валянне з воўны, лепка з гліны, вышыўка стужачкамі, лазапляценне і ганчарства.

На другім былі прадстаўлены выстава творчых работ «Свет вакол нас», музычнае прывітанне «Візітная картка» і сацыяльны ролік «Ад сэрца да сэрца». Кожны ўдзельнік прадэманстраваў індывідуальнасць, шматгранныя здольнасці і захапленні, арыгінальнасць выступленняў.

Трэці этап уключаў інклюзіўны канцэрт, у якім выступілі прадстаўнікі каманд-удзельніц, творчыя калектывы Асіповіцкага раёна, а таксама дзеці з Асіповіцкай спецшколы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарата. Звінелі песні і вершы, артысты кружыліся ў танцы, дэманстравалася шоу мыльных бурбалак.

Журы складана было вызначыць найлепшых, бо сам удзел у грамадскім жыцці і працы, актыўная жыццёвая пазіцыя і творчая энергія не маюць ступеняў і балаў. Кожная каманда атрымала заслужаныя ўзнагароды. Дыпломам у намінацыі «Самая творчая каманда» атрымала каманда Кіраўскага РЦСАН. Самымі захопленымі аказаліся прадстаўнікі Бабруйскага РЦСАН, а самымі актыўнымі – каманда ТЦСАН Першамайскага раёна г. Бабруйска. ТЦСАН Барысаўскага раёна падрыхтаваў самую прэзентабельную каманду. Самымі згуртаванымі аказаліся ўдзельнікі каманды Клічава, а асіповіцкія «Вясёлыя рабяты» заваявалі званне «Самая крэатыўная каманда».

Не остались участники и без призов. Поздравили ребят представители Белорусского общества Красного Креста, райкома БРСМ,  Белорусского общества инвалидов, ОАО «Осиповичский хлебозавод», «Осиповичский консервный завод», «Бабушкина крынка»,  РОО «Белая Русь», районного центра народных ремесел, фотограф Алексей Лопатко.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая