Моцны вецер пашкодзіў дахі 12 будынкаў у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Учора, 24 сакавіка, у рэгіёне зафіксаваны парывы ветру да 22 м/с. З-за ўзмацнення ветру на тэрыторыі рэгіёну пашкоджаны дахі 12 будынкаў: шасці сельскагаспадарчых, дзвюх школ, трох жылых дамоў, аднаго хлява ў Горацкім і Мсціслаўскім раёнах.
Падраздзяленні МНС здзейснілі тры выезды на ўборку паваленых дрэў у Горацкім, Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнах. Пацярпелых няма. Тэхніка і будынкі не пашкоджаны.
На працягу сутак парушалася электразабеспячэнне 10 населеных пунктаў, дзвюх ферм і двух кацельняў. Па звестках на 6.00 электразабеспячэнне адноўлена.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 09:54
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 6 верасня
01.09.2025 - 15:53
Рэканструкцыя пуцеправодаў у Магілёве. Як абнаўляюць ключавыя развязкі горада (відэа)
01.09.2025 - 14:38
Першы званок празвінеў у Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС