RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Моладзь добраўпарадкуе тэрыторыю храма Святога прарока Іліі ў Мсціслаўскім раёне

Моладзь Мсціслаўскага раёна 7 кастрычніка далучыцца да акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ».

Абласны этап рэспубліканскай дабрачыннай акцыі пройдзе ў вёсцы Слаўнае. Да яе далучыцца актыў БРСМ і валанцёры саюзнага руху «Добрае сэрца». Маладыя людзі добраўпарадкуюць тэрыторыю царквы Святога прарока Іліі. Яны прыбяруць лістоту, высекуць пустазельныя хмызнякі, прыбяруць наноснае смецце, галіны і сукі. А пасля працы для моладзі правядуць экскурсію, падчас якой пазнаёмяць з гісторыяй храма, жыццём і дзейнасцю Святога прарока Іліі, раскажуць пра гісторыю вёскі Слаўнае і Мсціслаўскі раён.

Храм у вёсцы Слаўнае пабудаваны без адзінага цвіка. Ён з’яўляецца помнікам драўлянага дойлідства першай паловы XIX стагоддзя.

Пачатак дабрачыннай акцыі а 11.00.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая