RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Моладзь Магілёва 27 чэрвеня пазмагаецца за права прадстаўляць рэгіён у фінале Нацыянальнага конкурсу «Агонь моладзевых талентаў»

У Магілёве на адкрытай пляцоўцы каля ГЦ «Атрыум» 27 чэрвеня а 14.00 стартуе рэгіянальны этап нацыянальнага фестывалю-конкурсу «Агонь моладзевых талентаў». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

У спаборніцтвах прымуць удзел моладзевыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года. З больш за 70 заявак на абласны этап адабрана 17 канкурсантаў.

Таленавітая моладзь праявіць сябе ў трох творчых кірунках – харэаграфія, вакал, арыгінальны жанр – і пазмагаецца за перамогу ў конкурсах «Агонь танца» (намінацыі «Шоу-праграма», «Стрыт дэнс», «Чырлідынг», «Сучасная харэаграфія», «Беларускі народны танец»), «Агонь голасу» (намінацыі «Сусветны хіт», «Беларускі хіт», «Славянскі хіт», «Аўтарскі хіт»), «Агонь унікальнасці» (намінацыі «Светлавое шоу», «Акрабатыка», «Ілюзіянізм», «Мастацтва ўнутры цябе»). Пераможцы прымуць удзел у фінале нацыянальнага фестывалю маладзёжнай творчасці «Агонь моладзевых талентаў», які пройдзе 17 ліпеня ў фармаце гала-канцэрта на Дні моладзі XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Рэд.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая