Моладзь плюс тэхналогіі роўна моц беларускіх самазвалаў (відэа)
12.03.2025 - 12:04
Беларускія кар'ерныя самазвалы вядомы ва ўсім свеце. Магілёўскі аўтамабільны завод імя С. М. Кірава, філіял кампаніі «БЕЛАЗ», славіцца высокімі тэхналогіямі. У развіцці прадпрыемства актыўна ўдзельнічаюць маладыя спецыялісты.