Другі дзень маршруту ўдзельнікі міжнароднага маладзёжнага патрыятычнага праекта правялі на Глускай зямлі.

Знаёмства з раёнам пачалося ў гісторыка–краязнаўчым музеі, дзе хлопцы даведаліся больш пра гісторыю краю, яго культурную спадчыну і падзеі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пазнаёміліся з выставай радыёпрымачоў.

У ходзе візіту адбылася сустрэча са старшынёй Глускага райвыканкама Аляксеем Жураўлёвым. Удзельнікам таксама расказалі пра творчую спадчыну паэта і пісьменніка Сяргея Грахоўскага, пасля чаго яны прагуляліся па Рачным завулку.

Яркай часткай праграмы сталі фестываль нацыянальных страў «СмачнаТрадыцыйна» і «Сельская эстафета», дзе чатыры каманды спаборнічалі ў пяці выпрабаваннях на хуткасць, спрыт і згуртаванасць.

Пасля насычанага дня ўдзельнікі праекта адправіліся ў наступны пункт маршруту – Бабруйск.

mogilevnews.by