Штогадовае спартовае змаганне «Доблесць! Мужнасць! Гонар!» для юных футбалістаў раёна прайшло ў аграгарадку Усход.


За званне лепшых ігракоў і прызы ад начальніка раённай міліцыі спаборнічалі хлопцы з некалькіх устаноў раёна. Не засталіся ў баку і самі арганізатары, якія таксама выйшлі на імправізаванае поле пазмагацца за пераходны кубак.


Адкрываючы чэмпіянат, начальнік Магілёўскага РАУС Сяргей Красавін настроіў удзельнікаў на сумленную і эмацыйную гульню. Сяргей Віктаравіч пажадаў усім спартсменам удачы, а перамогі - самым дастойным.


У выніку неабыякіх баталій і ўпартай барацьбы запаветны кубак дастаўся юным футбалістам з сярэдняй школы аграгарадка Вейна.

Падарункі, дыпломы і салодкія прызы ад арганізатараў атрымалі ўсе ўдзельнікі спартыўных спаборніцтваў.


mogilev.mvd.gov.by/ru