Магілёўскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў актыўна рыхтуецца да правядзення трэцяга працоўнага семестра. Ад жадаючых атрымаць працу ў канікулярны перыяд ужо паступіла амаль 6 тысяч анкет. Дзеці будуць працаваць не толькі ў сваёй вобласці і краіне, але і за яе межамі: профільныя атрады адправяцца ў Расію.

Першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Алег Бойка адзначыў, што за гады студатрадаўскага руху вопыт працы за мяжой для беларускай моладзі стаў традыцыйным. І гэты працоўны семестр не выключэнне:

Нашых рабят у складзе сэрвіснага атрада запрашаюць у Краснадарскі край у дзіцячы аздараўленчы лагер «Марская хваля». Туды ж адправіцца невялікі медыцынскі атрад, удзельнікі якога будуць працаваць медсёстрамі. Група з 26 студэнтаў Беларуска–Расійскага ўніверсітэта заканчвае навучанне па прафесіі манцёр пуці і ў канцы мая адправіцца ў Якуцію, дзе хлопцы будуць рэстаўраваць чыгуначнае палатно на аб'ектах Малога БАМа.

Сярод выязных студэнцкіх атрадаў таксама фарміруецца два медыцынскія атрады. Іх запрашаюць прыняць удзел у найбуйнейшых Усерасійскі працоўных праектах «Парма» ў Пермі і «Клініка» ў Чэлябінску, працягнуў Алег Бойка:

У мінулым годзе мы ўпершыню апрабавалі гэтую тэму: першапраходцамі сталі навучэнцы медыцынскіх каледжаў Бабруйска і Магілёва. Хлопцы атрымалі цікавы досвед, пашырылі свае кампетэнцыі і знайшлі новых сяброў.

 СБ