Майстар-клас для моладзі правёў у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва жывапісец Ігар Бяспалаў
10.02.2026 - 11:13
Магілёўскі жывапісец Ігар Бяспалаў прыадкрыў для навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў некаторыя сакрэты вырабу гравюры на кардоне. Гэта самастойная, магутная па выразнасці тэхніка, дзе галоўны герой - фактура.