Міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы»: даніна гераізму і сувязь пакаленняў» стартуе на Буйніцкім полі 22 чэрвеня ў 4.00. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абкаме ГА «БРСМ».

У гэтым годзе ўдзельнікамі стане моладзь з 22 рэгіёнаў Расіі і з кожнага раёна Магілёўскай вобласці. На працягу 12 дзён маладыя людзі будуць праходзіць шлях па месцах баявой славы Магілёўскай вобласці, каб ушанаваць памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і дакрануцца да гісторыі краіны.

«Аўтакалона праекта пройдзе па ўнікальным маршруце, які ахоплівае ўсе раёны Магілёўскай вобласці. Ключавой асаблівасцю стане перасоўны музей–аўтобус з тэматычнымі ваеннымі экспанатамі, якія будзе суправаджаць удзельнікаў на працягу ўсяго шляху», – распавялі арганізатары.

Маршрут праекта: Магілёў – Клічаў – Глуск – Бабруйск – Асіповічы – Бабруйскі раён – Кіраўск – Горкі – Шклоў – Чавусы – Магілёў. У кожным пункце запланаваны маштабныя патрыятычныя і грамадскія мерапрыемствы. Гэта будуць працоўныя дэсанты, адкрытыя дыялогі з удзелам моладзі, грамадскіх аб'яднанняў, дзеячаў спорту, культуры, навукі і палітыкі, цырымоніі ўскладання кветак да памятных мясцін і воінскіх пахаванняў. А таксама флэшмобы, экскурсіі на вядучыя прадпрыемствы рэгіёна і канцэртныя праграмы.

Старт праекта стане часткай абласной патрыятычнай акцыяй «Зван смутку», прысвечанай Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. 22 чэрвеня на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» ў 4.00 збяруцца прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і горада, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, моладзь і жыхары Магілёва. Разам яны ўшануюць памяць загінуўшых хвілінай маўчання, запаляць свечкі і ўскладуць кветкі да капліцы.

БЕЛТА