Каля 50 навучэнцаў 9–10–х класаў з розных куткоў Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у абласным семінары–практыкуме «Адзін дзень з МНС». Школьнікі не толькі вывучылі тэорыю бяспекі, але і на практыцы выпрабавалі сябе ў ролі ратавальнікаў, адпрацоўваючы нарматывы і знаёмячыся з сучаснай тэхнікай.


Мерапрыемства прайшло на базе Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і пажарнага аварыйна–выратавальнага атрада Магілёва. Праграма была падзелена на два этапы. Спачатку дзеці наведалі Цэнтр бяспекі жыццядзейнасці. Тут на сучасных трэнажорах яны адпрацавалі алгарытмы дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Таксама дэлегацыя азнаёмілася з экспазіцыяй музея МНС, дзе прадстаўлена гісторыя развіцця пажарнай службы рэгіёна.


Першы сакратар Магілёўскага абкама БРСМ Алег Бойка зазначыў, што мерапрыемства з'яўляецца часткай комплекснай работы па патрыятычным выхаванні. «У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 50 маладых людзей, якія звязваюць сваю будучую прафесійную дзейнасць са служэннем Радзіме, у тым ліку ў органах МНС і ўнутраных спраў, – сказаў ён. – Практычныя заняткі дазваляюць рабятам пашырыць кругагляд, зразумець спецыфіку прафесіі ратавальніка і зрабіць усвядомлены выбар пры паступленні ў навучальныя ўстановы. БРСМ ставіць гэты кірунак у прыярытэт і плануе далейшае супрацоўніцтва з АСВОД і ДТСААФ для ўсебаковага развіцця моладзі».


Для ўдзельнікаў семінара такі фармат стаў магчымасцю зазірнуць за кулісы небяспечнай працы. Навучэнец 9–го класа Буйніцкай сярэдняй школы Мікіта Каваленка падзяліўся ўражаннямі ад наведвання Цэнтра бяспекі: «Гэта выдатная магчымасць пазнаць больш аб пажарнай службе і яе спецыялізацыі. Тут можна сутыкнуцца з рознымі бытавымі сітуацыямі і даведацца, як дапамагчы сабе і блізкім».


Ученица Кадинской средней школы Алена Суворова призналась, что стереотипы о «не женской» работе в МЧС ее не пугают. Девушка вдохновляется примером сотрудниц ведомства, которые работают операторами связи и оказывают помощь пострадавшим. «МЧС – это большой путь, требующий как физической силы, так и моральной подготовки, – отметила Алена. – Нужно быть сильным, чтобы психологически и физически справляться с различными нагрузками».


Пасля тэарэтычнай часткі ўдзельнікі адправіліся ў пажарную аварыйна–выратавальную часць №2. Тут школьнікаў чакала асноўная практычная частка: паспрабаваць свае сілы ў хуткасным надзяванні баявога адзення, выканаць спускі з вучэбнай вежы і знаёмства з тэхналогіяй дэблакіравання пацярпелых пры ДТЗ.


Завершыцца дзень аглядам выставы аварыйна–выратавальнай тэхнікі. Кожнае практыкаванне суправаджаецца каментарыямі супрацоўнікаў МНС, якія дзеляцца рэальнымі выпадкамі з практыкі і адказваюць на пытанні моладзі.

БЕЛТА