Пяць студатрадаў з БДСГА будуць дапамагаць аграрыям на вясновых палявых работах
31.03.2026 - 09:17
35 студэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі будуць дапамагаць аграрыям у веснавых палявых работах. Акрамя таго, юнакі і дзяўчаты будуць задзейнічаны ў рамонце і абслугоўванні сельскагаспадарчай тэхнікі.

На дапамогу аграрыям Горацкага раёна выехалі пяць студэнцкіх атрадаў – 35 студэнтаў БДСГА. Сярод іх прадстаўнікі факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі і меліярацыйна–будаўнічага факультэта.
Не першы раз у студатрадаўскім руху ўдзельнічае Анатоль Рыбкавец. Адзначае, што на дапамогу ў правядзенні пасяўных работ адгукнуўся ахвотна:
– У нас ёсць тэарэтычныя веды, якія замацоўваюцца практыкай. Кожны член атрада мае трактарныя правы і практычны досвед кіравання тэхнікай і працы ў полі.

Переводчик