Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў пройдзе 12 сакавіка ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці, у рамках Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!», прымеркаванай да Дня Канстытуцыі. Пра гэта паведамілі ў абкаме БРСМ.

У гэты дзень галоўны дакумент атрымаюць дзяўчаты і юнакі, якія ўжо сёння з'яўляюцца гонарам сваіх школ і гарады: актывісты, спартсмены, выдатнікі і лідэры грамадскай думкі сярод моладзі.

Акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!» праводзіцца ў краіне штогод і аб'ядноўвае тысячы маладых людзей, для якіх атрыманне пашпарта становіцца па–сапраўднаму запамінальнай і значнай падзеяй, якая падкрэслівае іх статус паўнапраўных грамадзян сваёй краіны.

Рэд.