У Магілёве падведзены вынікі абласнога этапа конкурсу маладзёжных ініцыятыў
Абласны этап адбору праектаў для ўдзелу ў рэспубліканскім «Конкурсе маладзёжных ініцыятыў» адбыўся сёння ў Магілёве. Ад рэгіёна адабрана 26 праектаў. Арганізатарам конкурсу выступае Міністэрства адукацыі, за правядзенне і каардынацыю адказвае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Удзел у нарадзе па падвядзенні абласных вынікаў таксама прынялі прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення па адукацыі, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі, камітэта эканомікі аблвыканкама. Раней праекты прайшлі этап адбору ў раённых цэнтрах.

Сярод ініцыятыў, якія ахопліваюць шырокі спектр напрамкаў ад прававой асветы і тэхнічнай творчасці да інклюзіўнага спорту і захавання гістарычнай памяці, асаблівая ўвага ўдзелена праектам, накіраваным на ўцягванне моладзі ў актыўнае грамадскае жыццё. Задзейнічаючы пры гэтым сучасныя тэхналогіі. Так, у Магілёўскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы прапануюць рэалізаваць інфармацыйна–ідэалагічны праект «ПраЗакон: Азбука права ў кадры», у рамках якога плануецца стварэнне інтэрактыўнай прававой экасістэмы для падлеткаў праз цыкл кароткіх відэаролікаў і Telegram–бот.

Рабяты з клічаўскай сярэдняй школы № 1 імя Героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса распрацавалі праект па стварэнні маладзёжнай прасторы, лабараторыі–майстэрні «Эксперыментус», дзе школьнікі змогуць займацца тэхнічнай творчасцю, вынаходніцтвам і навуковымі эксперыментамі з выкарыстаннем сучаснага лічбавага абсталявання. А ў Чавускім сацыяльным пансіянаце «Расінка» ініцыятыва «Дзякуючы і насуперак: спорт для ўсіх» прадугледжвае стварэнне спецыялізаванай спартыўнай прасторы для маладых людзей з інваліднасцю. Таксама ў ліку тых, хто прайшоў на рэспубліканскі этап – праект Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» «Твой раён – наша пляцоўка», які прадугледжвае стварэнне мабільнага цэнтра моладзі для правядзення выязных забаўляльных мерапрыемстваў у раёнах вобласці.

Маштабны праект па стварэнні пастаянна дзеючай патрыятычнай творчай платформы «Захаваць як...» прапануе рэалізаваць актыўная моладзь Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. Цэнтральнай падзеяй гэтай ініцыятывы стане пастаноўка сіламі аматарскай студэнцкай трупы імерсіўнага спектакля–рэквіема «Без права пераздачы» аб подзвігу студэнтаў і выпускнікоў Магілёўскага педінстытута, байцоў Камуністычнага знішчальнага батальёна. Драматургічнай асновай паслужыць аповесць «Бывайце, каханыя!» Мікалая Гарулёва, таксама выпускніка педінстытута 1941 года. Унікальнасць праекта заключаецца ў тым, што сённяшнія студэнты ставяць спектакль пра студэнтаў ваенных гадоў, якія сталі байцамі апалчэння і загінулі, абараняючы Радзіму. Пры гэтым выкарыстоўваючы сучасныя медыярэсурсы і забяспечваючы інклюзіўнасць для гледачоў з інваліднасцю, што дае магчымасць сфарміраваць у моладзі глыбокі каштоўнасны імунітэт да спроб скажэння гістарычнай праўды.

У той жа час, як адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення па працы са СМІ і маладзёжнай палітыкі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Таццяна Корбут, – гэта працяг ініцыятывы, прапанаванай моладдзю губернатару Анатолю Міхайлавічу Ісачанку ў рамках праекта «Дарогамі Памяці і Славы». подзвігу студэнтаў–добраахвотнікаў Магілёўскага педінстытута. «Гэта добра, што сэрцы моладзі закрануты гэтай тэмай і яны хочуць яе прадаўжаць», – рэзюмавала яна.
Як адзначылі ў БРСМ, усе прадстаўленыя праекты – дастаткова высокага ўзроўню.
«У мінулым годзе па выніках рэспубліканскага конкурсу фінансаванне атрымалі пяць маладзёжных ініцыятыў рэгіёну. У тым ліку ўжо рэалізаваны ініцыятывы з Хоцімскага і Краснапольскага раёнаў, на завяршальным этапе знаходзіцца праект моладзі Мсціслаўскага раёна, – распавёў першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Алег Бойка. Ён выказаў упэўненасць, што і ў гэтым годзе маладзёжныя ініцыятывы рэгіёну будуць ацэнены па заслугах, а лепшым з іх акажуць падтрымку: «Гэта рэальная магчымасць для дзяцей атрымаць фінансаванне і рэалізаваць свой праект», – падкрэсліў ён.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик