Музей гісторыі Магілёва прэзентуе сёння інтэрактыўную выставу «Будуць вечна сады расцвітаць...», прысвечаную 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У выставе прынялі ўдзел вядомыя магілёўскія фатографы, якія прадставілі панараму святкавання Дня Перамогі ў Магілёве за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. У экспазіцыю ўвайшлі работы 12 майстроў, у тым ліку Генадзя Карчэўскага, Аляксандра Ліціна, Ірыны Савосінай, Мікалая Цітова, Анатоля Талкачова і Мірона Шчудло.
Дапамогу ў арганізацыі выставы музею аказаў актыўны ўдзельнік парадаў перамогі ў многіх райцэнтрах рэгіёна – магілёўскі клуб ваенных рэканструктараў «За савецкую Радзіму» пад кіраўніцтвам Аляксандра Башарымава.
Мерапрыемства пройдзе ў выставачнай зале па вул. Болдзіна, 1. Анлайн-трансляцыя цырымоніі адкрыцця пачнецца ў 16.00 на сайце музея museumhm.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»
17.04.2024 - 12:17
Аляксандр Жыгун: наша культурная спадчына дазваляе адчуваць сябе адзінай самабытнай сям'ёй
16.04.2024 - 18:00
16.04.2024 - 17:10
У Магілёве замежным гасцям паказалі беларускі абрад «Гуканне вясны»