Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.У. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада правесці выхадныя пазнавальна. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Як адзначылі арганізатары, «Музейныя сустрэчы па выхадных», якія ўжо сталі традыцыйнымі, уключаць у сябе інтэрактыўны занятак і маляванне.
Так у суботу, 5 жніўня, з 13:00 да 14:00 супрацоўнікі музея запрашаюць адзначыць дзень нараджэння вялікага мастака Іллі Рэпіна стварэннем уласнага жывапіснага твора. Для ўдзельнікаў падрыхтаваны мастацкія матэрыялы.
У нядзелю, 6 жніўня, з 13:00 да 14:00 пройдзе інтэрактыў па карціннай галерэі П.У. Масленікава «У гасцях у мастака» (6+).
«Мы працягваем адкрываць новыя грані ў творчасці Паўла Васільевіча Масленікава, - адзначылі суразмоўцы. - У карціннай галерэі Народнага мастака Беларусі пройдзе экскурсія з элементамі гульні. Гасцям у гульнявой форме трэба будзе «Знайдзі карціну», у форме вершаў і загадак адшукаць патрэбны твор і вырашыць крыжаванкі.
Папярэдні запіс на заняткі праводзіцца ў буднія дні па тэл. 8 (0222) 62-24-25.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.10.2025 - 10:30
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09