Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.У. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада на «Музейныя сустрэчы па выхадных».
У суботу, 6 мая з 13:00 да 14:00 пройдзе інтэрактыўны занятак «Што мы ведаем пра грошы?» (6+).
Супрацоўнікі музея раскажуць, што ж такое грошы і ці можна без іх пражыць? Пагавораць аб разнастайнасці манет і банкнот, аб нумізматычных рэдкасцях і таямнічых скарбах. Акрамя таго, гасцям будзе прапанавана стварыць цікавыя паштоўкі ў тэхніцы «фраттаж».
7 мая (нядзеля) з 13:00 да 14:00 інтэрактыўны занятак будзе прысвечаны Дню Перамогі (+6). Дзеці даведаюцца пра гісторыю свята, пра мастацкія творы на ваенную тэму і пра тое, якім коштам далася беларусам Вялікая Перамога.
Папярэдні запіс у буднія дні па тэлефоне: 8 (0222) 62-24-25.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць