Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 150-годдзю В. К. Бялыніцкага-Бірулі і 40-годдзю адкрыцця філіяла ўстановы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» «Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі», прайшлі ў Магілёве.
Музей размяшчаецца ў помніку жылой архітэктуры ў стылі позняга барока канца XVII – пачатку XVIII стст. Дом належаў багатай сям’і магілёўскіх купцоў Аношка і, як адзін з найлепшых у горадзе, быў прадастаўлены губернскімі ўладамі для пражывання аўстрыйскаму імператару Іосіфу ІІ, які прыбыў у Магілёў для сустрэчы з расійскай імператрыцай Кацярынай ІІ у маі 1780 г.
– Гэты музей мае сваю ўнікальную гісторыю, – адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. – Я вельмі рады, што мы змаглі прыцягнуць сюды найлепшых рэстаўратараў і мастакоў, якія дапамаглі нам вярнуць да жыцця адзін з найстарэйшых будынкаў Магілёва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць