У межах Каляднага тура на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 28 студзеня выступіць з сольным канцэртам «Зімовыя матывы» мужчынскі хор «Усіхсвяцкі» з Мінска. У праграме прагучаць калядныя спевы, калядкі, творы беларускіх кампазітараў і інш.
Унікальны пеўчы калектыў Беларусі – адзіны мужчынскі хор у краіне, які дае сольныя канцэрты і вядзе актыўную гастрольную дзейнасць.
Хор быў заснаваны ў 2013 годзе ў прыходзе ў гонар Усіх Святых у Мінску (настаяцель – протаіерэй Фёдар Поўны). Рэгент і саліст Дзмітрый Такмакоў – лаўрэат міжнародных конкурсаў, магістр мастацтваў, выпускнік Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава. Зараз старшы выкладчык кафедры сольных спеваў у Акадэміі музыкі.
За час існавання хор пабываў у Польшчы, Германіі, Расіі, Ватыкане, Ліхтэнштэйне. Калектыў нярэдка прымае ўдзел у царкоўна-дзяржаўных мерапрыемствах, у тым ліку з удзелам Прэзідэнта нашай краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33