Міністэрства замежных Беларусі на сваёй старонцы ў Facebook арганізавала тэматычнае апытанне, у якія краіны яны б хацелі ездзіць без віз.
– Дзяліцеся сваім меркаваннем, прыняць удзел у апытанні і прапануйце варыянты ў каментарах. Нам сапраўды важна, што вы думаеце! – гаворыцца на старонцы МЗС. – Толькі за апошнія некалькі гадоў заключаны пагадненні аб бязвізавым перамяшчэнні з Аргенцінай, Бразіліяй, Кітаем, уключаючы Макаа і Ганконг, Сент-Кітс і Нэвіс, спрошчаны бязвізавы парадак паездак з Чарнагорыяй, беларускія грамадзяне таксама могуць уязджаць без візы ў В’етнам і Малайзію.
На фінальнай стадыі знаходзіцца працэс увядзення бязвізавага рэжыму з ААЭ, гатова да падпісання пагадненне з Албаніяй. Праца вядзецца па многіх іншых напрамках, у тым ліку і па згаданых у артыкуле Калумбіі, Рэспубліцы Карэя, Парагваі, Уругваі, Чылі, а таксама па такіх экзатычных краінах, як, напрыклад, Грэнада, Маўрыкій і Сейшэльскія астравы, паведамляецца на старонцы ў сацсетцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)