RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На Адзіны дзень прыёму запрашае прадпрымальнікаў пракуратура Магілёўскай вобласці

Органы пракуратуры Магілёўскай вобласці 15 верасня запрашаюць прадпрымальнікаў (прадстаўнікоў бізнесу) прыняць удзел у Адзіным дні прыёму на тэму: «Праблемныя аспекты прымянення заканадаўства пры вядзенні бізнесу».

«Дадзенае мерапрыемства арганізоўваецца ў мэтах фарміравання адкрытага дыялогу аб існуючых праблемах пры вядзенні бізнесу ў суб’ектаў гаспадарання, прадстаўнікоў бізнесу)», – растлумачылі ў пракуратуры.

Прыём прадстаўнікоў бізнесу будзе ажыццяўляцца пракурорскімі работнікамі пракуратуры Магілёўскай вобласці, Магілёва і Магілёўскага раёна з 10 да 13 гадзін у офісе УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр падтрымкі малога прадпрымальніцтва» (Магілёў, вул. Ленінская, 21).

Каб патрапіць на прыём, неабходна папярэдне запісацца па тэлефоне (8-0222) 29-94-08, паказаўшы тэматыку пытання, прапанаванага для абмеркавання.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая