RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На аглядавую экскурсію 1 кастрычніка запрашаюць пажылых людзей у музей імя П. В. Масленікава

Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава запрашаюць 1 кастрычніка ўсіх людзей шаноўнага ўзросту з 13.00 да 14.00 на бясплатную аглядную экскурсію па экспазіцыях.

«Гэта мерапрыемства – выдатная магчымасць выказаць глыбокую павагу і пашану, якую заслужылі пажылыя людзі сваёй стваральнай працай і мудрасцю. Яны з’яўляюцца яскравым прыкладам мужнасці і жыццёвай мудрасці для ўсяго падрастаючага пакалення», – адзначылі суразмоўцы.

Калектыў установы культуры ад усёй душы жадае ўсім пажылым людзям моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнай раўнавагі, нязгаснай цікавасці да жыцця, цяпла, любові і павагі родных і блізкіх людзей.

Рэд.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая