RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На асобных участках Клімавіцкага раёна з 19 сакавіка адмяняецца кантрольна-прапускны рэжым

На асобных участках Клімавіцкага раёна з 19 сакавіка адмяняецца кантрольна-прапускны рэжым. Такое рашэнне было прынята на калегіі Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

У прыватнасці, з-пад кантролю адміністрацыі зон адчужэння і адсялення выводзяцца наступныя ўчасткі тэрыторый і аб’екты:

– кварталы лесу агульнай плошчай 411,2 гектараў–кварталы №№ 70, 71, 73 Савініцкага лясніцтва і квартал № 100 Клімавіцкага лясніцтва ДЛГУ «Клімавіцкі лясгас»;

– могілкі адселенай в. Цітоўка, размешчанае ў квартале лесу № 73 Савініцкага лясніцтва ДЛГУ «Клімавіцкі лясгас».

Абмежаванні на тэрыторыях, з якіх здымаецца кантрольна-прапускны рэжым, устаноўлены Правіламі вядзення лясной гаспадаркі ў зонах радыеактыўнага забруджвання. Гэта значыць, што знаходжанне грамадзян тут дазволена, але ў той жа час забаронена сельскагаспадарчая дзейнасць. Не рэкамендуецца таксамавыпас жывёлы, нарыхтоўка кармоў, збор грыбоў, дзікарослых пладоў, ягад, лекавай і тэхнічнай сыравіны і да т. п.

Інфармацыю аб усіх абмежаваннях можна атрымаць у аддзеле архітэктуры і будаўніцтва Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта (тэл. 802244 77 8 19), аддзеле радыялогіі ДЛГУ «Клімавіцкі лясгас» (тэл. 802244 37 0 59), упраўленні па кантролі за выкананнем прававога рэжыму на тэрыторыі Магілёўскай вобласці (тэл. 80222 73 54 45, 802245 72 5 26).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая