RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На Бабруйшчыне да Дня народнага адзінства прымеркавана мноства мерапрыемстваў

Ужо зусім хутка, 17 верасня, наша краіна адзначыць новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На Бабруйшчыне да гэтай даты прымеркавана мноства мерапрыемстваў.

На працягу верасня арганізаваны выставы работ «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»,«Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына» мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў. Пачынаючы з 10 верасня пройдуць тэматычныя дыялогі пакаленняў, круглыя сталы і дыялогавыя пляцоўкі, у населеных пунктах раёна адбудуцца канцэртныя праграмы і дзіцячыя святы. А непасрэдна 17 верасня жыхары раёна змогуць прыняць удзел у агітацыйным аўтамотапрабегу па памятных месцах Прыбярэзінскага краю. У гэты дзень у школах раёна адбудуцца ўрачыстыя лінейкі «Беларусь адзіная: адзінства, развіццё, незалежнасць». А яшчэ да дзяржаўнага свята прымеркаваны кніжныя выставы, літаратурна-патрыятычныя акцыі, плануецца правядзенне флэшмобаў, фотаконкурсаў і многае іншае.

Трэба адзначыць, што ў межах святкавання Дня народнага адзінства Бабруйшчына будзе сустракаць рэспубліканскі аўтапрабег «Сімвал адзінства», арганізатарамі якога выступае РГА «Патрыёты Беларусі».

tribunapracy.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая