Пісьменнікі і журналісты, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Магілёва 21 лютага напішуць «Беларускую дыктоўку» ў чытальнай зале МДУ імя А.А. Куляшова (вул. Касманаўтаў, 1). Яна пачнецца ў 11.30.
«Месцаў у нас хопіць усім жадаючым непасрэдна дакрануцца да прыгожага, мілагучнага беларускага слова, – патлумачыў адзін з арганізатараў акцыі, прарэктар ўніверсітэта па выхаваўчай рабоце, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Ясеў. – Таму мы запрашаем не толькі студэнтаў і выкладчыкаў, але і жыхароў горада. Будзем рады вітаць, усіх неабыякавых да айчыннай культуры, літаратуры людзей».
Чытаць дыктоўку будзе вядучая інфармацыйных праграм «Радыё Магілёў» Марына Касьянава. Яе голас – адна з візітовак радыёстанцыі. Паўдзельнічаць у акцыі плануюць член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Святлана Шутава, старшыня Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека.
«Беларуская дыктоўка» стане часткай Тыдня беларускай мовы, які праходзіць у Магілёўскай вобласці. Ён прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, што адзначаецца 21 лютага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»