RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На Буйніцкім полі плануюць пабудаваць сучасны музейны гісторыка-культурны комплекс

У Магілёўскім аблвыканкаме адбылася нарада, зместам якой стала стварэнне новага сучаснага музейнага гісторыка-культурнага комплексу на магілёўскай зямлі.

Намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка падкрэсліў, што вобласці неабходны музейны гісторыка-культурны комплекс, які б паказваў вялікі подзвіг народа, гераізм і мужнасць абаронцаў Прыдняпроўскага краю, акрамя гэтага, стаў пляцоўкай для правядзення маштабных гарадскіх мерапрыемстваў, канферэнцый, круглых сталоў.

– Праект выспяваў даўно, – падкрэсліў кіраўнік гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка. – Яшчэ былі жывыя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Іван Ціханаў і Іван Іназемцаў. З усёй шчырасцю яны і іншыя адстойвалі, каб Магілёў стаў горадам-героем – не атрымалася. Але цяпер, дзякуючы Леаніду Зайцу, гэта пытанне вырашаецца на ўзроўні Саюзнай дзяржавы. Мы спадзяёмся, што г. Магілёў, за гераічную абарону Магілёва ў 1941 годзе, будзе ўдастоены звання «Горада вайсковай славы». Гэта будзе сімвалічна і значна, а для таго каб падкрэсліць значнасць гэтых падзей у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, запланавана будаўніцтва гісторыка-культурнага комплексу. Ён будзе ўключаць перш за ўсё, музей, у якім экспазіцыі будуць пабудаваны на сучасных тэхналогіях, а вакол з’явяцца дадатковыя аб’екты, якія можна будзе паказваць турыстам.

– У дадзены момант музейныя работнікі распрацоўваюць канцэпцыю, абмяркоўваюцца тэмы, якія знойдуць адлюстраванне ў экспазіцыі новага музейнага комплексу як культурна-адукацыйнага цэнтра, – адзначыў дырэктар абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава Віктар Анненкаў.

Як мяркуецца, месцам новага комплексу стане мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле». Месца абрана не выпадкова, бо рабочая назва будучага музея «Абарона Магілёва і Дняпроўскага рубяжу». А ў абароне Магілёва цэнтральным месцам было Буйніцкае поле.

 

Зараз спецыялістамі прапрацоўваецца месца, дзе менавіта будзе ўзводзіцца музей, яго плошча. Затым будзе абвешчаны конкурс на праект будынка. Улады запрашаюць усіх зацікаўленых прыняць удзел у стварэнні значнага аб’екта для жыхароў Прыдняпроўскага краю.

 mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая