RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На дабрачынным фестывалі ежы ў Бабруйску сабралі больш за Br3,3 тыс. Грошы пералічаць дзіцячаму сацыяльнаму прытулку

У Бабруйску адбыўся фестываль ежы «Запрашаем смачна есцi», паведамляецца на сайце гарвыканкама.

У дабрачыннай акцыі прынялі ўдзел восем прадпрыемстваў горада на Бярэзіне. У іх ліку «Бабруйскі мясакамбінат», УКХ «Бабруйскаграмаш», «Чырвоны харчавік», «Славянка», «Бабруйскі завод біятэхналогій», «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў», «Белшына», «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў».

Жыхарам і гасцям горада прапаноўвалася ацаніць суп з нуту з гароднінай і ялавічынай, суп «Харчо», грыбную поліўку, «Чабурашкі-аграмашкі» з мясам, пірожнае «Мядовік», блінцы з варэннем, дранікі, капусту з каўбаскай, «Юшку ад Карпяка» і інш.

Падчас фестывалю сабралі звыш Br3,3 тыс., якія будуць пералічаны дзіцячаму сацыяльнаму прытулку ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна г. Бабруйска».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая